Смерць
поўнае спыненне жыццядзейнасці арганізма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Смерць — незваротнае спыненне жыццядзейнасці арганізма. Для аднаклетачных жывых формаў, завяршэннем жыцця асобнага арганізма можа з’яўляцца як смерць, так і мітатычнае дзяленне клеткі. З’явы, якія звычайна выклікаюць смерць, уключаюць старасць, драпежніцтва, недаяданне, забойства, хваробы і няшчасныя выпадкі альбо значныя траўмы. Праз увесь час прырода смерці знаходзіцца ў цэнтры ўвагі рэлігійных традыцый свету і філасофскага даследавання, і вера ў нейкае замагільнае жыццё або адраджэнне з’яўляецца цэнтральным аспектам рэлігійнай веры.
У медыцыне вывучэннем смерці займаецца танаталогія. У псіхатэрапіі існуе кірунак танататэрапія.