Рухавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рухавік — прыстасаванне, якое пераўтварае які-небудзь від энергіі ў механічную работу. Таксама ўжываецца азначэнне мато́р, якім звычайна называюць электрарухавікі і рухавікі ўнутранага згарання (РУЗ).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Рухавікі падзяляюць на першасныя і другасныя. Да першасных адносяцца тыя, якія непасрэдна пераўтвараюць прыродныя энергетычныя рэсурсы ў механічную работу, а да другасных - якія пераўтвараюць энергію, якая выраблена або накоплена іншымі крыніцамі.
Да першасных рухавікоў (ПР) належаць ветравое кола, якое выкарыстоўвае энергію ветру, вадзяное кола і гіравы механізм - дзейнічаюць за кошт сілы гравітацыі, цеплавыя рухавікі, у якіх хімічная энергія паліва або атамная энергія пераўтвараецца ў іншыя віды энергіі. Да другасных рухавікоў (ДР) адносяцца электрарухавік або электраматор, пнеўмарухавік, гідрарухавік або гідраматор.
Першымі ПР былі парус і вадзяное кола. Ветразь выкарыстоўваецца ўжо болей 7 тысяч год. Воднае кола шырока выкарыстоўвалі ў старажытных ірыгацыйных сістэмах Егіпту, Кітаю, Індыі. Воднае і ветраное кола шырока выкарыстоўвалі ў сярэднявечнай Еўропе як асноўную энергетычную базу мануфактурнай вытворчасці.