Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія (уніяцкая)
уніяцкая / From Wikipedia, the free encyclopedia
Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія (ўніяцкая) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (архіепархія) уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існавання Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі.
Ахоплівала Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае і Інфлянцкае ваяводствы, Курляндскае і Земгальскае герцагства (польск.) (бел..
Кафедры архібіскупаў знаходзіліся ў Полацкім саборы Святой Сафіі і саборы Віцебскага ўспенскага манастыра. Кіруючыя архібіскупы мелі тытул полацкі, віцебскі і мсціслаўскі, часам таксама аршанскі і магілёўскі.