Паўднёвы Каўказ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвы Каўказ — частка Пярэдняй Азіі, якую палітычна адносяць і да Еўропы. На поўначы, па галоўным хрыбце Вялікага Каўказа мяжуе з Расіяй, на поўдні — з Турцыяй і Іранам, на захадзе абмываецца Чорным морам, на ўсходзе — Каспійскім. Плошча Паўднёвага Каўказа -- 190 тыс. кв. км.
У расійскай і савецкай гістарыяграфіі і літаратуры рэгіён называюць Закаўказзем.