Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры (МКБН) — збор правілаў і рэкамендацый, які рэгламентуе ўтварэнне і ўжыванне навуковых назваў раслін, грыбоў і некаторых іншых груп арганізмаў. Батанічная наменклатура незалежна ад наменклатуры заалагічнай і бактэрыялагічнай, якія маюць свае Кодэксы.
МКБН распаўсюджваецца не толькі на расліны ў сучасным разуменні (уключаючы і бясколерныя водарасці), але таксама і на сіне-зялёныя водарасці, якія па сутнасці з'яўляюцца бактэрыямі, на грыбы, а таксама на ааміцэты, хітрыдыяміцэты і слізявікі, якіх адносяць да грыбападобных арганізмаў.