Лімфатычны вузел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лімфатычны вузел — орган лімфатычнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Знаходзяцца лімфатычныя вузлы ппа ходу лімфатычных сасудаў. У чалавека іх больш за 500 (памеры 0,5 — 50 мм), асабліва шмат у шыйнай, падпахавай і пахвіннай абласцях. Складаюцца з капсулы і рэтыкулярнай стромы, дзе знаходзяцца лімфацыты.
Асноўныя функцыі:
- ахоўная (выпрацоўка антыцел, лімфацытаў, фагацытоз)
- бар’ерна-фільтрацыйная (абясшкоджванне бактэрый, таксінаў)
- дэпануючая