Каралеўскае геаграфічнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўскае геаграфічнае таварыства — англійскае навуковае таварыства, заснаванае ў 1830 годзе пад назвай Геаграфічнае таварыства Лондана (Geographical Society of London) для развіцця геаграфічнай навукі пад заступніцтвам караля Вільгельма IV. Яно паглынула «Асацыяцыю па прасоўванні адкрыцця ўнутраных абласцей Афрыкі» (Association for Promoting the Discovery of the Interior Parts of Africa), таксама вядомую як Афрыканская асацыяцыя (African Association) (заснавана сэрам Джозефам Банксам у 1788 годзе), Клуб Ролі (Raleigh Club) і палесцінскую асацыяцыю (Palestine Association). Таварыства атрымала каралеўскія прывілеі ад каралевы Вікторыі ў 1859 годзе.
Хуткія факты Заснавана, Абрэвіятура ...
Заснавана | 1830 |
---|---|
Абрэвіятура | RGS-IBG |
Заступнік | Елізавета II |
Прэзідэнт | Сэр Гордан Конвэй |
Месцазнаходжанне | Кенсінгтон, Лондан, Вялікабрытанія |
Колькасць членаў | 15,000 |
Вэб-сайт | RGS IBG homepage |
Закрыць