Калонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калонія (значэнні).
Запыт «Каланізацыя» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Кало́нія — гэта залежная тэрыторыя, размешчаная пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, якая кіруецца на аснове асаблівага рэжыму. Часцяком каланіяльны рэжым не падае правы грамадзян насельніцтву падкантрольнай тэрыторыі, параўнальныя з правамі грамадзян метраполіі. Пры гэтым грамадзяне метраполіі карыстаюцца ў каланіяльных тэрыторыях большай уладай і прывілеямі, у параўнанні з карэнным насельніцтвам. Утварэнне калоній — асноўны інструмент пашырэння ўплыву імперыялістычных дзяржаў (метраполій).