Закаўказская Дэмакратычная Федэратыўная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закаўказская Дэмакратычная Федэратыўная Рэспубліка (ЗДФР) — гістарыяграфічная назва для дзяржавы ў Закаўказзі (тэрыторыі Бакінскай, Елізаветпальскай, Эрыванскай, Тыфліскай, Кутаіскай губерняў, Батумскай і Карскай абласцей, Закатальскай і Сухумскай акруг), якую 22 красавіка 1918 года Закаўказскі сейм абвясціў «дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай».
Хуткія факты Закаўказская Дэмакратычная Федэратыўная Рэспубліка (ЗДФР), Сталіца ...
непрызнаная дзяржава | |||
Закаўказская Дэмакратычная Федэратыўная Рэспубліка (ЗДФР) | |||
---|---|---|---|
|
|||
|
|||
Сталіца | Тыфліс | ||
Найбуйнейшыя гарады | Баку, Елізаветпаль, Карс, Кутаісі, Тыфліс, Эрывань. | ||
Мова(ы) |
руская Побытавыяў паветах: грузінская, армянская, азербайджанская |
||
Афіцыйная мова | руская, грузінская мова, армянская мова і азербайджанская мова | ||
Рэлігія | Праваслаўе, ААЦ і іслам | ||
Грашовая адзінка | рубель | ||
Плошча | 186 100 км² | ||
Форма кіравання | рэспубліка | ||
Старшыня Закаўказскага Сейма | |||
• 1918 | Мікалай Сямёнавіч Чхеідзэ |
Закрыць
Па вымозе Турцыі Закаўказскі Сейм быў распушчаны і Закаўказзе распалася на тры дзяржавы: 26 мая 1918 года была абвешчана Рэспубліка Грузія, 28 мая — Рэспубліка Азербайджан і Рэспубліка Арменія (дэкларацыя Армянскай нацыянальнага савета пра прыняцце на сябе вярхоўнай улады ў армянскіх паветах была прынята 30 мая).