![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/EC09-1973_European_Community_map.svg/langbe-640px-EC09-1973_European_Community_map.svg.png&w=640&q=50)
Еўрапейскія супольнасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскія супольнасці — міжнародная арганізацыя, якую можна лічыць папярэдніцай сучаснага Еўрапейскага Саюза.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/EC09-1973_European_Community_map.svg/640px-EC09-1973_European_Community_map.svg.png)
У 1965 годзе Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (ЕСАЭ або Еўраатам), Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) і Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) падпісалі Дагавор аб зліцці (Брусельскі дагавор), які пачаў дзейнічаць 1 ліпеня 1967 года. Менавіта з гэтага часу можна весці адлік існавання Еўрапейскага Саюза. Паводле дамовы, згаданыя арганізацыі стварылі адзіную арганізацыйную структуру. Камісія ЕЭС і Савет ЕЭС замянілі Камісію і Савет Еўраатама, а таксама Вярхоўны орган і Савет ЕАВС. Арганізацыі заставаліся юрыдычна незалежнымі, але кіраваліся сумеснымі інстытутамі (да падпісання пагаднення ўжо дзейнічалі сумесныя Еўрапейская Парламенцкая Асамблея і Суд Еўрапейскіх супольнасцяў).