Дзяржава тараскаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржава тараскаў або Дзяржава Тараска — зніклая дзяржава, якая існавала ў дакалумбавай Месаамерыцы, і тэрыторыя якой прыкладна супадала з тэрыторыяй сучаснага мексіканскага штата Мічаакан. К часу іспанскага заваявання Тараска была другой па велічыні дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Мексікі.
Дзяржава была заснавана ў пачатку XIV стагоддзя народам пурэпеча і была падначалена іспанцамі у 1530 г. Беспаспяховае паўстанне супраць іспанцаў падняла дачка апошняга кіраўніка, прынцэса Эрэндыра. У 1543 г. на яго тэрыторыі створана іспанскае губернатарства Мічаакан (на мове науатль гэта слова, якім ацтэкі называлі дзяржаву Тараска, азначала «месца тых, у каго ёсць рыба»). На мове пурэпеча, стваральнікаў дзяржавы, іх краіна звалася Iréchecua Tzintzuntzáni, гэта значыць «землі Цынцунцана».
Разам з пурэпеча, якія складалі большасць у дзяржаве, у ёй таксама пражывалі народы нахуа, атамі, матлацінка і чычымекі. Гэтыя народы паступова асіміляваліся, увайшлі ў склад пурэпеча.
Дзяржава Тараска складалася з сеткі падданых правінцый і паступова стала моцна цэнтралізаванай, на чале з «каконці», царом краіны. Сталіца Тараска знаходзілася ў горадзе Цынцунцан на беразе возера Пацкуара. Паводле падання, горад заснаваў першы «каконці», якога звалі Тарыакуры. У горадзе правіла дынастыя Уакусеча («арлы» на мове пурэпеча).
Грозным супернікам Тараска была імперыя ацтэкаў, з якой вяліся працяглыя вайны. Дзяржава Тараска блакавала экспансію ацтэкаў на паўночным захадзе, умацавала і добра ахоўвала свае межы з ацтэкамі.
З-за сваёй адноснай ізаляванасці ў Месаамерыцы Тараска мела мноства культурных рыс, зусім адрозных ад іншых культур дадзенага рэгіёна. Тараска — адна з нешматлікіх месаамерыканскіх дзяржаў, дзе метал выкарыстоўваўся для гармат і ўпрыгажэнняў.