Гімн Вострава Мэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны гімн вострава Мэн (мэнск.: Arrane Ashoonagh dy Vannin) быў напісаны Уільямам Генры Джылем і перакладзены на мэнскую мову Джонам Нінам. Мелодыя гімна заснавана на традыцыйнай мэнскай песні Марш Майлчэрэйна.
Хуткія факты Нацыянальны гімн Вострава Мэн, Аўтар слоў ...
Нацыянальны гімн Вострава Мэн | |
---|---|
Arrane Ashoonagh dy Vannin | |
Аўтар слоў | Уільям Генры Джыль, Джон Нін |
Кампазітар | Уільям Генры Джыль |
Краіна | Востраў Мэн |
Зацверджаны | 2003 |
Закрыць
Гімн быў упершыню выкананы 21 сакавіка 1907 і зацверджаны Тынвальдам 22 студзеня 2003, а ранейшы гімн «Божа, беражы Караля» стаў выконвацца ў прысутнасці членаў каралеўскай сям’і або лейтэнант-губернатара. Звычайна выконваюцца толькі першая і апошняя строфы.