Высакосны год
From Wikipedia, the free encyclopedia
Высако́сны год, або перасту́пны год (стар.-бел.: престу́пный год або висектос; лац.: bis sextus — «другі шосты»), няправільна вісакосны год — адмысловы каляндарны год, які складаецца з 366, а не з 365 дзён. У Юліянскім календары высакосны год кожны чацвёрты. У Грыгарыянскім календары з гэтага правіла ёсць выключэнні. Не высакосныя гады называюць невысакоснымі.