Бэтмэн (англ.: Batman) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics, а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў. Бэтмэн быў створаны мастаком Бобам Кейнам і пісьменнікам Білам Фінгерам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Detective Comics #27 (май 1939). Спачатку персанаж называўся «Бэт-мэн» (англ.: Bat-man). Бэтмэна таксама часта называюць такімі эпітэтамі, як «Цёмны рыцар» і «Найвялікшы дэтэктыў у свеце».
Хуткія факты Бэтмэн, Інфармацыя пра выдавецтва ...
Бэтмэн |
---|
Batman |
|
Інфармацыя пра выдавецтва |
Выдавец |
DC Comics |
Першае з'яўленне |
Detective Comics #27 (май 1939) |
Стваральнікі |
Біл Фінгер (распрацоўшчык) Боб Кейн (канцэпцыя) |
Інфармацыя пра героя |
Альтэр-эга |
Брус Уэйн |
Месца нараджэння |
|
Каманды |
Ліга Справядлівасці Wayne Enterprises Аўтсайдары |
Партнёры |
Джым Гордан Робін Бэтгёрл Супермэн |
Галоўныя ворагі |
Joker[d], Ra's al Ghul[d], Two-Face[d], Bane[d], Penguin[d], Scarecrow[d], Riddler[d], Talia al Ghul[d], Solomon Grundy[d], Batzarro[d], Red Claw[d], Orca[d], Johnny Witts[d], Kyodai Ken[d], Son of Pyg[d], Hamilton Hill[d], Roxy Rocket[d], Prometheus[d], Simon Hurt[d], Cluemaster[d], King Snake[d], Roland Daggett[d], Tony Zucco[d], Lew Moxon[d], Nocturna[d], Ratcatcher[d], Catman[d], Gillian B. Loeb[d], The Batman Who Laughs[d], Red Hood[d], Rupert Thorne[d], Emperor Blackgate[d], Great White Shark[d], Ventriloquist[d], Maxie Zeus[d], Darkseid[d], Hugo Strange[d], KGBeast[d], Hush[d], Owlman[d], Mad Hatter[d], Sal Maroni[d], Carmine Falcone[d], Alberto Falcone[d], Calendar Man[d], Kite Man[d], Firefly[d], Sofia Falcone[d], Man-Bat[d], Deadshot[d], Victor Zsasz[d], Anarky[d], Killer Croc[d], Clayface[d], Black Mask[d], Poison Ivy[d], Harley Quinn[d], Court of Owls[d] і Amygdala[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
За маскай чорнага мсціўца хаваецца Брус Уэйн: мільянер, плэйбой і філантроп. Пасля таго, як у яго на вачах забілі яго бацькоў, ён заняўся трэніроўкай свайго цела і духу, стварыў касцюм і заняўся барацьбой са злачыннасцю. У адрозненне ад многіх супергерояў ён не валодае ніякай звышчалавечай сілай або здольнасцямі: ён абапіраецца толькі на свой розум, смеласць, тэхніку і фізічную сілу. Бэтмэн уваходзіць у склад Лігі Справядлівасці. Яго сябры: Робін, Бэтгёрл, Альфрэд Пеніўорт, Джэймс Гордан і Жанчына-котка. Сярод яго ворагаў — Пінгвін, Загаднік, Двухаблічны, Містэр Фрыз, Пудзіла, Атрутны Плюшч, Бэйн, Харлі Куін, Рас Аль Гул і Джокер.
Нароўні з Супермэнам, Бэтмэн з’яўляецца адным з самых папулярных і вядомых герояў коміксаў.