Антыўтопія
жанр мастацкай літаратуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыўтопія (стар.-грэч.: δυσ- — «супраць» і τοπος — «месца»; англ.: dystopia) — гэта жанр мастацкай літаратуры, супрацьлеглы утопіі. Блізкі па сваёй мадэлі да фантастыкі, апісвае, як правіла, грамадства, у якім запанавалі негатыўныя тэндэнцыі развіцця. У адрозненне ад утопіі, гэты жанр не характарызуецца верай аўтара ў бездакорнасць мадэлі. Антыўтопія вылучае найбольш небяспечныя, з пункту гледжання аўтараў, грамадскія тэндэнцыі.