Язгулемскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Язгуле́мскі хрыбет — горны хрыбет у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана.
Хуткія факты Язгулемскі хрыбет, Краіна ...
Язгулемскі хрыбет | |
---|---|
38°31′ пн. ш. 72°21′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Даўжыня | 170 км |
Найвышэйшая вяршыня | пік Незалежнасці |
Вышыня | 6974 м [1] |
Закрыць
Хрыбет размешчаны ў Заходнім Паміры паміж рэкамі Язгулем і Бартанг. Працягласць хрыбта — каля 170 км. Сярэдняя вышыня складае 4500—6000 м. Найвышэйшы пункт — пік Незалежнасці[2] (6974 м). Складзены сланцамі, пясчанікамі, вапнякамі, гранітамі. На грэбні размешчаны ледавікі, агульная плошча якіх складае каля 630 км². На схілах пераважае разрэджаная паўпустынная і высакагорная расліннасць.