Эмі Росум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмі Росум, Эмануэль Грэй Росум (англ.: Emmanuelle Grey Rossum; нар. 12 верасня 1986, ЗША) — амерыканская актрыса і спявачка яўрэйскага паходжання. Першымі фільмамі, якія прынеслі ёй вядомасць, сталі «Лавец песень (англ.)» (2000), «Амерыканская рапсодыя (англ.)» (2001) і «Апасіяната (англ.)» (2002). Аднак сапраўднае прызнанне сусветнай грамадскасці прыйшло да яе толькі пасля выхаду ў пракат фільма «Таямнічая рака» (2003). У далейшым яна знялася ў фільмах-катастрофах «Паслязаўтра» (2004) і «Пасейдон» (2006). У 2010 годзе Росум увайшла ў акцёрскі склад тэлесерыяла «Бессаромнікі» ў якасці выканаўцы галоўнай ролі.
Хуткія факты Эмі Росум, Імя пры нараджэнні ...
Эмі Росум | |
---|---|
Emmy Rossum | |
Імя пры нараджэнні | Эмануэль Грэй Росум |
Дата нараджэння | 12 верасня 1986(1986-09-12)[1][2] (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Джасцін Сігель[d] і Sam Esmail[d] |
Дзеці | Samantha Esmail[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеактрыса, кінаактрыса, актрыса, оперная спявачка, аўтар-выканаўца |
Кар’ера | 1997 — цяпер. час |
Кірунак |
драма камедыя меладрама |
IMDb | 0002536 |
emmyrossum.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 2007 годзе Росум выпусціла свой дэбютны альбом Inside Out, а таксама Калядны міні-альбом Carol of the Bells.