Эквілібрыум
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эквілі́брыум» (англ.: Equilibrium) — амерыканскі антыўтапічны фільм 2002 года, зняты рэжысёрам Куртам Уімерам[en] па ўласным сцэнарыі[7]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Крысціян Бейл, Эмілі Уотсан, Тэй Дыгз, Ангус Макфадзьен[en], Шон Бін і Уільям Фіхтнер[en].
Эквілібрыум | |
---|---|
англ.: Equilibrium | |
Жанр | баявік, навукова-фантастычны фільм[d], постапакаліптычны фільм[d], псіхалагічны трылер[d] і антыўтапічны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Dimension Films[d] |
Працягласць | 107 хв. |
Бюджэт | 20 000 000 $[2] |
Зборы | 5 368 217 $[3][4] і 1 203 794 $[5] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2002, 6 снежня 2002[6], 14 сакавіка 2003[6] і 25 красавіка 2003[6] |
IMDb | ID 0238380 |
Афіцыйны сайт |
Фільм апавядае пра свет будучыні, у якім дзеля захавання міру і спакою цалкам забаронены любыя праяўленні пачуццяў, а грамадзяне штодня прымаюць адмысловы прэпарат для іх падаўлення. Джон Прэстан, урадавы агент з бездакорнай рэпутацыяй, які строга адсочвае ўсялякае парушэнне закона аб пачуццёвым злачынстве, аднойчы прапускае дозу прэпарата і сам пачынае зазнаваць пачуцці. Гэтае здарэнне прыводзіць яго да мноства супярэчнасцяў — як з навакольным светам, так і з самім собой.
Прэм’ера фільма адбылася 6 снежня 2002 года ў ЗША[8]. Фільм праваліўся ў пракаце, сабраўшы 5,36 млн долараў пры бюджэце ў 20 млн.[9][10], аднак пасля выхаду на DVD фільм набыў высокую папулярнасць.
Карціна выклікала палярную рэакцыю ў крытыкаў і гледачоў. У той час, як большасць прафесійных аглядальнікаў раскрытыкавалі кінастужку, сярод звычайных гледачоў «Эквілібрыум» атрымаў пераважна высокія ацэнкі і з часам набыў статус культавага фільма[11].