Шугнанскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шугна́нскі хрыбет[1] — горны хрыбет у Заходнім Паміры. Адміністрацыйна размешчаны на тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана. Служыць водападзелам ракі Гунт і яе левага прытоку Шахдары.
Хуткія факты Шугнанскі хрыбет, Краіна ...
Шугнанскі хрыбет | |
---|---|
37°32′ пн. ш. 72°24′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Плошча | каля 150 км² |
Даўжыня | каля 80 км |
Найвышэйшая вяршыня | пік Скалісты |
Вышыня | 5704 м |
Закрыць
Працягласць хрыбта складае каля 80 км. Найвышэйшая вяршыня — пік Скалісты (5704 м)[1]. Шмат ледавікоў, агульная плошча каля 150 км². На схілах — высакагорныя стэпы і лугі.