Шахдарынскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шахдары́нскі хрыбет[1] — горны хрыбет у Таджыкістане, на паўднёвым захадзе Паміра, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. З’яўляецца водападзелам рэк Шахдара і Пяндж.
Хуткія факты Шахдарынскі хрыбет, Краіна ...
Шахдарынскі хрыбет | |
---|---|
30°10′ пн. ш. 72°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць |
Горная сістэма | Памір |
Даўжыня | 20 км |
Шырыня | 60 км |
Вышыня | 6726 м |
Закрыць
Складаецца з Ішкашымскага, накіраванага ў мерыдыянальным напрамку, і ўласна Шахдарынскага хрыбтоў. Ва ўсходняй частцы Шахдарынскі хрыбет пераходзіць у Ваханскі. Даўжыня Шахдарынскага хрыбта каля 100[1] км. Хрыбет складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і іншых метамарфічных горных парод. Рэльеф пераважна высакагорны. Вышыні да 6726 м (пік Карла Марса). На схілах хрыбта стэпы і лугастэпы. Маюцца ледавікі, агульная плошча якіх складае каля 270 км².
Найбольш высокія горныя вяршыні хрыбта: пік Карла Марса (6726 м), пік Маякоўскага (6096 м), пік Энгельса (6510 м).