Цягліцы тулава чалавека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цяглі́цы ту́лава чалавека, або Му́скулы ту́лава чалавека, або гутаркова: Мы́шцы ту́лава чалавека, — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, да якой адносяць усе папярочна-паласатыя цягліцы, акрамя цягліц шыі, галавы, верхніх і ніжніх канечнасцей, а таксама кардыяміяцытаў.
З пункту гледжання эмбрыягенезу цягліцы тулава можна падзяліць на дзве групы: уласныя цягліцы спіны, а таксама, так званыя, «цягліцы-чужаніцы». Уласныя цягліцы з'яўляюцца ў эмбрыягенезе раней, ляжаць вельмі глыбока (непасрэдна на костках восевага шкілета) і прыводзяць у рух, галоўным чынам, шкілет тулава і галавы. Цягліцы-чужаніцы пры развіцці зародка з'яўляюцца на тулаве пазней і таму знаходзяцца на паверхні яго ўласнай мускулатуры. Функцыянальна цягліцы-чужаніцы адрозніваюцца ад уласных цягліц тым, што звязаныя пераважна з працай верхніх канечнасцей, хаця здольныя пры пэўных умовах прыводзіць у рух тулава і галаву. Уласныя цягліцы тулава знаходзяцца ва ўсіх яго абласцях, а цягліцы-чужаніцы тулава — на грудзях і спіне.
Зрэшты, традыцыйна ў вышэйшых і сярэдніх медыцынскіх навучальных установах цягліцы тулава падзяляюць на адпаведныя групы:
- Цягліцы спіны;
- Цягліцы грудзей;
- Дыяфрагму;
- Цягліцы жывата.