Цюль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цюль (фр.: tulle, ад назвы французскага горада Цюль (руск.) (бел.) — лёгкая празрыстая сеткаватая гладкая або ўзорыстая тканіна (баваўняная, паўшаўковая і інш.).
Гладкі цюль выпрацоўваецца з двух сістэм нітак на цюлевых машынах; ён выкарыстоўваецца для вырабу і аздаблення жаночых сукенак і бялізны, а таксама адзінкавых вырабаў (сетак, вышывак і т. д.).
Цюль узорысты, або гардзіны, выпрацоўваецца на гардзінных або карункавых машынах і ўжываецца для фіранак, пакрывалаў, накідак і інш[1].
Фіранкі і шторы з цюлю патрабуюць беражлівых адносін і правільнага догляду, мыць цюль неабходна ў зберагальным рэжыме пры тэмпературы не вышэй за 40 градусаў.