Хлорная кіслата
хімічнае злучэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хлорная кіслата — адна з самых моцных неарганічных кіслот.
Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...
Хлорная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Хлорная кіслата |
Хім. формула | HClO4 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерная вадкасць |
Адн. малек. маса | 100.46 а. а. м. |
Малярная маса | 100.46 г/моль |
Шчыльнасць | 1.76 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература кіпення | 203 °C |
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | -40,4 кДж/моль |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | -10 |
Растваральнасць у вадзе | змешваецца |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 7601-90-3 |
PubChem | 24247 |
Рэг. нумар EINECS | 231-512-4 |
SMILES | |
RTECS | SC7500000 |
ChemSpider | 22669 |
Бяспека | |
NFPA 704 |
Закрыць
У свабодным стане бясколерная вадкасць, дыміць на паветры; з часам цямнее і становіцца выбуханебяспечнай. Водныя растворы ўстойлівыя, тэмпература плаўлення — −102 °C, тэмпература кіпення +110 °C. Акісляльнік. Солі хлорнай кіслаты — перхлараты. Атрымліваюць узаемадзеяннем перхларатаў з канцэнтраванай сернай кіслатой і іншымі спосабамі. Выкарыстоўваецца пры раскладанні складаных руд, пры аналізе мінералаў, у якасці каталізатараў.