Французская Луізіяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Луізіяна.
Французская Луізіяна (фр.: La Louisiane; 1682—1762; 1800—1803) — адзін з двух складальнікаў Новай Францыі нароўні з Французскай Канадай. Займала паўднёвую палову шырокага нутракантынентальнага масіва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўночнай Амерыцы 17-19 стагоддзяў і прыкметна адрознівалася ад паўночнай часткі па клімаце, рэльефу, насельніцтву, культуры і эканоміцы. Абедзве часткі злучала паміж сабой рака Місісіпі і басейн Вялікіх азёр. Менавіта рака Місісіпі, а таксама яе буйныя прытокі, сталі найважнейшымі артэрыямі Французскай Луізіяны. Перажывала тэрытарыяльныя змены, пакуль нарэшце не была прададзена ЗША падчас так званай Луізіянскай куплі. Яе крайняя паўднёвая частка ўвайшла ў склад сучаснага штата Луізіяна.
Хуткія факты Французская Луізіяна, Сталіца ...
калонія Францыі, частка Новай Францыі | |||||
Французская Луізіяна | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: La Louisiane | |||||
|
|||||
|
|||||
1682 — 1764
|
|||||
Сталіца |
Мабіл (1702—1720) Новы Арлеан (пасля 1723) |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць