Файт Штос
From Wikipedia, the free encyclopedia
Файт Штос (ням.: Veit Stoß), або Віт Ствош (польск.: Wit Stwosz) (каля 1447 — 1533) — выдатны нямецкі гатычны скульптар. Працаваў у Кракаве i Нюрнбергу.
Хуткія факты Файт Штос, Дата нараджэння ...
Файт Штос | |
---|---|
Дата нараджэння | 1447[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1533 ці 1533 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Veit Stoß[d], Andreas Stoss[d] і Stanisław Stwosz[d] |
Род дзейнасці | скульптар, разьбяр па дрэве, мастак, графік, гравёр па медзі |
Мастацкі кірунак | Інтэрнацыянальная готыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Стваральнік шэдэўра позняга гатычнага стылю — разнога алтара Марыяцкага касцёла ў Кракаве. З 1477 па 1496 гг. працаваў у Кракаве, потым вярнуўся ў Нюрнберг. Адпаведна ў творчасці Штоса адрозніваюць кракаўскі і нюрнбергскі перыяды.
Створаны Штосам па заказу нямецкай абшчыны Кракава ў 1477—1489 гг. у Марыяцкім касцёле алтар з'яўляецца найбуйнейшым гатычным разным алтаром ў свеце (вышыня — 13 м, шырыня — 11 м, вышыня фігур да 2,80 м).
Штос аказаў велізарны ўплыў на стыль разной драўлянай скульптуры цэлага рэгіёна Паўднёвай Польшчы, Славакіі, Аўстрыі і часткі Германіі.