Тыгровая балка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыгровая балка (тадж.: Бешаи палангон) — запаведнік у Таджыкістане, размешчаны на зліцці рэк Вахш і Пяндж.
Хуткія факты Тыгровая балка, Размяшчэнне ...
Тыгровая балка | |
---|---|
Бешаи палангон | |
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват) |
|
Размяшчэнне | Таджыкістан |
Плошча | 49700 гектараў |
Дата заснавання | 4 лістапада 1938 |
Сайт | tigrovajabalka.tj |
Закрыць
Тэрыторыя запаведніка плошчай каля 50 тысяч га прасціраецца ад ракі Пяндж на поўдні і пустыняў Кашкакум да хрыбта Хаджа-Казіян. Атрымаў статус запаведніка ў 1938 годзе. Тугайныя лясы Тыгровай балкі займаюць значную тэрыторыю параўнальна мала закранутую антрапагенным уздзеяннем. У запаведніку захоўваюцца рэдкія і асабліва каштоўныя віды жывёл, у тым ліку бухарскі алень. Сустракаўся туранскі тыгр, які вымер у сярэдзіне XX стагоддзя.