From Wikipedia, the free encyclopedia
Тасканская марка (або Тасканскае маркграфства) — марка, створаная Каралінгамі на землях былога Лангабардскага каралеўства. На поўначы яна межавала з Італьянскім каралеўствам, на ўсходзе і поўдні — з Папскай вобласцю, на захадзе абмывалася Лігурыйскім морам. Сама марка ўяўляла сабой набор графстваў (галоўным чынам у даліне Арно).
Каралеўства | |||
Тасканская марка | |||
---|---|---|---|
|
|||
|
|||
846 — 1115
|
|||
Сталіца | Лука | ||
Дынастыя | Баніфацыяў | ||
Маркграф Тасканскі | |||
• (846—884) | Адальберт I | ||
• (1076—1115) | Мацільда Тасканская |
Першым маркграфам Тасканскім быў Адальберт I, які атрымаў гэты тытул у 846 годзе. Яго дзед і бацька — Баніфацый I і Баніфацый II — таксама былі носьбітамі высокіх тытулаў і кантралявалі большасць графстваў рэгіёна. Іх нашчадкі кантралявалі марку да 931 года; у канцы IX — пачатку X стагоддзяў падтрымка маркграфа Тасканы была важная для любога кандыдата на трон караля Італіі.
У 931 годзе Гуга Арльскі, які стаў каралём Італіі, зрынуў нашчадкаў Баніфацыяў у рамках сваіх высілкаў па кансалідацыі найбольш важных уладанняў у Італіі ў руках сваіх сваякоў. Ён дараваў Таскану свайму брату Базо; марка заставалася пад кіраваннем нашчадкаў Базо аж да 1001 года, маркграфы Тасканскія працягвалі адыгрываць важную ролю пры выбары караля Італіі.
У 1027 годзе за апазіцыю ў пытанні абрання яго італьянскім каралём Конрад II зрынуў чарговага тасканскага маркграфа з ліку нашчадкаў Базо, і перадаў марку свайму прыхільніку Баніфацыю. Баніфацый аб’яднаў пад сваёй уладаў усю спадчыну Каноскага дому і перадаў яе па спадчыне сваёй дачцэ Мацільдзе. Мацільда прызначыла спадчынніцай сваіх ленных земляў і памесцяў Рымскую царкву, аднак гэта быў такі прынадны кавалак, што «спадчына Мацільды» на некалькі стагоддзяў стала аб’ектам барацьбы паміж Папамі і Імператарамі; новыя «маркграфы Тасканскія» ўжо не прызначаліся. Падчас гэтай міжусобіцы шэраг тэрыторый былой Тасканскай маркі развіліся настолькі, што сталі самастойнымі дзяржаўнымі ўтварэннямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.