Сцяг Ольстэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Ольстэра (англ.: Flag of Ulster)- адзін з сімвалаў гістарычнай правінцыі Ірландыі — Ольстэр, якая аб’ядноўвае ў наш час дзевяць графстваў на поўначы вострава. Шэсць з гэтых графстваў — Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тырон — уваходзяць у склад Паўночнай Ірландыі, іншыя — Каван, Данегол і Манахан — з’яўляюцца часткай Рэспублікі Ірландыя.
Сцяг складзены з геральдычных сімвалаў самых вядомых дынастый Ольстэра — чырвоны Георгіеўскі крыж на жоўтым фоне, а ў цэнтры — белы шчыт з чырвонай правай рукой па сярэдзіне.