Старэйшыя арканы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да старэйшых (вялікіх) арканаў адносяцца 22 карты з калоды Таро ў 78 карт. У кожнай старэйшай арканы ёсць свой нумар ад 0 да 21 і арыгінальная назва.
У найбольш распаўсюджаным варыянце калоды арканы маюць назвы «Дурань» («Блазан»), «Чараўнік», «Святарыня», «Імператрыца», «Імператар», «Іерафант» («Першасвятар»), «Моц», «Калясніца», «Справядлівасць», «Пустэльнік», «Кола Фартуны», «Каханкі» («Выбар»), «Шыбенік», «Смерць», «Стрыманасць», «Д'ябал», «Вежа», «Зорка», «Месяц», «Сонца», «Страшны суд», «Свет».