Станіслаў Антоні Шчука
падканцлер літоўскі, публіцыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Антоні Шчука (1654, маёнтак Любонічы Рэчыцкага павета — 19 мая 1710, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, публіцыст. Рэферэндар каронны (з 1688), падканцлер вялікі літоўскі (з 1699).
Хуткія факты Станіслаў Антоні Шчука, 17-ы падканцлер літоўскі ...
Станіслаў Антоні Шчука | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Antoni Szczuka | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Казімір Чартарыйскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Банавентура Красінскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Шэмбак[d] | ||||||
Нараджэнне |
1654[1][2] ці 1652 |
||||||
Смерць |
19 мая 1710(1710-05-19) |
||||||
Род | Шчукі[d] | ||||||
Бацька | Станіслаў Шчука[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Нерановічаў[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя Марыя Ганна з Патоцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Ян Канты Шчука[d], Марцін Леапольд Шчука[d] і Вікторыя са Шчукаў[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, суддзя | ||||||
Званне | ротмістр | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчука.
Валодаў маёнткамі Рады ва Упіцкім павеце, Сідра ў Гарадзенскім павеце, а таксама на Украіне і Польшчы. Трымаў у Жамойці Вількійскае (з 1686), Платэльскае (з 1702) і Векшненскае (з 1703) староствы, у Польшчы — Люблінскае староства (1687—1710), вёскі ў Гродзенскай і Брэсцкай эканоміях. Ад Станіслава Ляшчынскага ў 1707—1708 атрымаў Палангу, Жыжморы, Ушпаль, Прэны і інш.