Спіс самых касавых мультфільмаў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мультыплікацыя з’яўляецца адным з найболей распаўсюджаных і прыбытковых відаў сусветнага кінематографа. У адрозненне ад ігравога кіно, мультыплікацыйныя (або анімацыйныя) стужкі часцей за ўсё прызначаны для сямейнай і дзіцячай аўдыторыі, што нараджае высокі попыт на мерчандайзінг, аднак з прычыны гістарычнай практыкі поспех фільма традыцыйна прынята лічыць у тэатральных касавых зборах, што можа істотна прыніжаць рэальны прыбытак выпушчаных карцін, таму лідар[en] сярод мультфільмаў у агульным спісе займае ўсяго толькі 7 месца.
Развіццё жанру пачалося з маляванай анімацыі[en] (традыцыйнай). Найбольшую папулярнасць маляваныя мультфільмы набылі дзякуючы студыі «Walt Disney Animation Studios» і яе заснавальніку ― мастаку, рэжысёру і прадзюсару Уолту Дыснею. Першы паўнаметражны анімацыйны фільм студыі «Беласнежка і сем гномаў» стаў прарывам у індустрыі і да гэтага часу з’яўляецца самым касавым мультфільмам у гісторыі з улікам інфляцыі. Самым прыбытковым традыцыйным мультфільмам таксама з’яўляецца праект дадзенай студыі ― «Кароль Леў». Найбольш жа прыбытковай у сучасным свеце лічыцца 3D-анімацыя, якая зарадзілася ў 1995 годзе на студыі «Pixar» у іх дэбютным поўнаметражным мультфільме. На сённяшні дзень першыя восем мультфільмаў у спісе таксама створаны пры дапамозе CGI.
Таксама ў сучасным свеце развіваецца тэндэнцыя франшыз, стварэння карцін у агульным сусвеце, часцей за ўсё сіквелы або прыквелы паспяховай стужкі. Самая паспяховая з іх ― «Гадкі я[en]», якая мае на рахунку 5 мультфільмаў, сабрала па свеце больш за 4,6 млрд $.
Найбольш вядомымі лічацца праекты студый «Walt Disney Animation Studios», «Pixar», «DreamWorks Animation[en]», «Мельница[ru]», «Illumination», «Blue Sky Studios[en]», а таксама «Sony Pictures Animation[en]».