Спіс каралеў Францыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс каралеў і імператрыц Францыі -- жонак уладароў. Паводле законаў Францыі, сталец мог займаць толькі мужчына, ніводная жанчына ў гісторыі краіны аднаасобна не ўладала.
- Гл. таксама Спіс каралёў Францыі
З 987 года вядома 49 каралеў, 3 імператрыцы і адна жонка караля без тытула каралевы (Мадам дэ Ментэнон). Інгеборга Дацкая і Ганна Брэтонская былі каралевамі Францыі больш аднаго разу, прычым Інгеборгу муж пазбавіў тытула каралевы, а потым вярнуў яго, а Ганна была жонкай двух каралёў. Марыя-Жазэфіна-Луіза Савойская (дачка сардзінскага караля Віктар-Амадэя III, жонка Людовіка XVIII) была каралевай дэ-юрэ ў перыяд Французскай Рэспублікі і Французскай Імперыі, але дэ-факта каралевай так і не стала.
У 1285—1328 гадах кароны Навары і Францыі аб'яднаны праз шлюб Іааны I Наварскай, уладарнай каралевы Навары, з каралём Францыі Філіпам IV. З прычыны гэтага, іх тры сыны — Людовік X, Філіп V і Карл IV — былі каралямі Францыі і Навары. Адпаведна, іх жонкі мелі тытул «каралевы Францыі і Навары». Са смерцю малодшага сына, Карла IV, карона Навары на больш за 200 гадоў выйшла з тытула караля Францыі, аж да ўзыходжання на сталец караля Генрыха IV Вялікага (1589), які зноў аб'яднаў абодва тытулы і ўжо назаўжды.
У 1620 годзе Навара канчаткова аб'яднана з каралеўствам Францыя, аднак уладары, нароўні з іншымі тытуламі, працягвалі ўжываць тытул «кароль Навары» да 1791 года, іх жонкі насілі так самы тытул. Падчас Рэстаўрацыі (1814—1815) на кароткі перыяд адноўлены тытул «караля Навары», падчас Рэвалюцыі 1830 года тытул канчаткова скасаваны. Прадстаўнікі дынастыі Банапартаў і Арлеанскага дому не ўжывалі гэты тытул.