Спіс водарасцей Беларусі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Відавая разнастайнасць водарасцей Беларусі дастаткова вялікая. Толькі ў нацыянальным парку «Прыпяцкі» налічваецца не менш за 379 відаў розных водарасцей[1].
У дадзеным пераліку аб’яднаны як водарасці, што ўключаны ў царства Раслін, так і сіне-зялёныя водарасці, якія ўключаны ў царства Бактэрый. Пералік, прыведзены ніжэй, не поўны, над ім вядзецца праца. Лічба пасля назвы роду паказвае колькасць відаў роду, што сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі, згодна з данымі Беларускай энцыклапедыі.