Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Інданезіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Інданезіі значыцца 8 найменняў (на 2012 год), гэта складае ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 4 аб’екты ўключаны па прыродных крытэрыях, прычым тры прызнаны прыроднымі феноменамі выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii) і 2 — па культурных крытэрыях, прычым два аб’екты прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i). Акрамя гэтага, станам на 2012 год, 27 аб’ектаў на тэрыторыі Інданезіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны. Інданезія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 6 ліпеня 1989 года. Першыя чатыры аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Інданезіі былі занесены ў спіс у 1991 годзе на 15-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.