рымская залатая манета From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́лід[1] (ад лац.: Solidus — цвёрды, трывалы, масіўны) — рымская залатая манета, выпушчаная ў 309 годзе н.э. імператарам Канстанцінам. Важыла 1/72 рымскага фунта (4,55 г). Яна замяніла ў якасці асноўнай залатой манеты аўрэўс. У 314 годзе ўведзена ў заходняй частцы Рымскай імперыі, а ў 324 годзе — на ўсёй тэрыторыі імперыі. Доўгі час заставалася асноўнай манетай і грашова-разліковай адзінкай Рымскай імперыі, затым Візантыі. Грэчаская назва візантыйскага соліда — «намізма», у Еўропе яго часцей называлі «безант» або «бізанцін».
Солід | |
---|---|
Краіна | Рымская імперыя |
Маса | |
Метал | золата |
Аверс | |
Рэверс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акрамя соліда, чаканіліся таксама залатыя манеты ў 1/2 соліда («семіс») і 1/3 соліда («трыенс», вага 1,52 г; ў Візантыі больш вядомая як «трэміс»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.