Солт-Лэйк-Сіці
горад у ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Солт-Лэйк-Сіці (англ.: Salt Lake City) — горад у ЗША, сталіца і буйнейшы горад штата Юта. Цэнтр акругі Солт-Лэйк. Размешчаны на поўначы штата каля Вялікага Салёнага возера. Знаходзіцца ў даліне, акружанай горамі Уосач і Окуір; размешчаны на вышыні каля 1300 м. Насельніцтва — 178 858 чалавек (2006), з прыгарадамі — 1,3 млн (у раёне жыве больш за 60 % насельніцтва Юты).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Прамысловы, гандлёвы і фінансавы цэнтр раёна Вялікага Басейна. Міжнародны аэрапорт. У Солт-Лэйк-Сіці размешчана міжнародная штаб-кватэра Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён — заснавальнікаў горада, каля 50 % жыхароў — мармоны.
У 2002 Солт-Лэйк-Сіці быў сталіцай ХІХ зімовых Алімпійскіх гульняў.