Смерць Яна Хрысціцеля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смерць Яна Хрысціцеля (таксама Адсячэнне галавы Яна Хрысціцеля) — падзея новазапаветняга апавядання, звязаная з забойствам пророка Яна Хрысціцеля. З’яўляецца адной з цэнтральных падзей у Евангеллях, запісана ў Матф. 14:1-12 і Марк. 6:14-30. Ірад Антыпа, уражаны танцам Саламеі, падчас піру даў слова сваёй падчарацы, што дасць ёй усё, чаго та б не пажадала, пават палову царства. Дзяўчына выйшла параіцца са сваёй маці Ірадыядай, а тая, маючы злосць на Яна Хрысціцеля, загадала прасіць галаву Яна Хрысціцеля. Цар не рашыўся парушыць слова і выканаў крывавы загад.
Падзея шырока святкуецца ў царкве: 29 жніўня ў каталіцкай царкве і 11 верасня ў праваслаўнай, а таксама ў народным славянскім календары.
Падзея шырока адлюстравана ў мастацтве, шматлікія вядомыя мастакі адлюстравалі смерць Яна Хрысціцеля ў сваіх творах.