Сельская гаспадарка Аўстраліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сельская гаспадарка з'яўляецца адной з ключавых галін эканомікі Аўстраліі. Няглездячы на постіндустрыяльны характар эканомікі — у аграрным сектары занята 3,6 % насельніцтва і ствараецца роўна такі ж працэнт ВУПу (праўда, з сумежнымі галінамі — да 12 %) — прадукцыя сельскай гаспадаркі займае другое месца ў экспарце краіны (пасля прадукцыі здабыўной прамысловасці). У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія – найбуйнейшы ў свеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай воўны, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру.
У Аўстраліі налічваецца каля 136 000 фермаў, што ахопліваюць 61 % тэрыторыі краіны. Чацвёртая частка сельскагаспарадчых земляў належыць карэннаму насельніцтву. Сістэма землекарыстання разнастайная: пераважае жывёлагадоўля на засушлівых пашах, на значных плошчах развіта ірыгацыйнае земляробства; землі на ўсходзе і паўднёвым усходзе, уключаючы Тасманію, не маюць патрэбы ў штучным арашэнні. Поўнач і паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа — зона трапічнага земляробства. Аўстралія — найбуйнейшы (больш за палову сусветнай вытворчасці!) ў свеце вытворца сертыфікаванай арганічнай прадукцыі.
Вучоныя сцвярджаюць, што ў выніку глабальнага пацяплення Зялёны кантынент стане атрымліваць усё менш і менш ападкаў, што прывядзе да абвастрэння існуючых праблем, у першую чаргу, праблемы дэфіцыту вады.[1]