Севераморск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Севераморск (руск.: Североморск) — горад (з 1951 года) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Мурманскай вобласці. Насельніцтва 54,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1896 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Севераморск размешчаны на Кольскім паўвостраве, за 25 км на паўночны ўсход ад Мурманска. Марскі порт на ўсходнім беразе незамярзальнага Кольскага заліва Баранцава мора. Звязаны з Мурманскам чыгуначнай лініяй і аўтамагістраллю «Кола».
Севераморск з’яўляецца асноўным пунктам базавання паўночнага флоту ВМФ Расіі.