Свірстрой
гарадскі пасёлак у Ленінградскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Свірстрой (руск.: Свирьстро́й) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ладзейнапольскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт Свірстройскага гарадскога паселішча. Населены пункт узнік у сувязі з будаўніцтвам Ніжнясвірскай ГЭС (пачата ў 1927 годзе). Збудаванне станцыі вялося з прыцягненнем зняволеных папраўчых лагераў («Свірлаг»). Пасёлак размешчаны ў паўночнай частцы раёна на аўтадарозе А215 (Ладзейнае Поле — Брын-Навалак). За 16 км ад г.Ладзейнае Поле.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Свірстрой
| ||||||||||||||||||||
Закрыць
Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Янега на лініі Волхаўстрой I — Петразаводск — 5 км.
Пасёлак знаходзіцца на левым беразе ракі Свір у месцы ўпадзення ў яе ракі Мунгала.