Сакмара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сакма́ра (руск.: Сакма́ра[1], башк.: Һаҡмарⓘ) — рака ў Расіі, правы прыток ракі Урал. Працякае праз тэрыторыі Башкартастана (348 км) і Арэнбургскай вобласці (412 км).
Сакмара | |
---|---|
башк. Һаҡмар, руск. Сакмара | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 30 200 км² |
Расход вады | 144 м³/с (за 55 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | хрыбет Уралтау (Паўднёвы Урал) |
• Каардынаты | 53°17′58″ пн. ш. 58°07′35″ у. д.HGЯO |
Вусце | Урал |
• Месцазнаходжанне | Арэнбург |
• Каардынаты | 51°46′20″ пн. ш. 55°01′35″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 25 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Урал → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Башкартастан, Арэнбургская вобласць |
Код у ДВР | 12010000512112200004778 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 798 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 55 км ад вусця складае 144[1] м³/с (110 м³/с каля пасёлка Каргала[2]). Сярэдні аб’ём сцёку 4,545[3] км³/год. Агульнае падзенне вышыні 570 м. Бярэ пачатак на схілах хрыбта Уралтау, цячэ на поўдзень у шырокай горнай даліне, агінаючы Зілаірскае плато, прарываецца ў глыбокую цясніну і паварочвае на захад. Упадае ў раку Урал за 327 км ад яе вусця на мяжы горада Арэнбурга і Арэнбургскага раёна. Рэчышча звілістае, меандруючае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да пачатку чэрвеня. Замярзае ў лістападзе. Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні да горада Кувандык.
Прытокі: Бувела, Кугізыл, Шэрда, Талатшы, Сапсал, Таўла, Баткатлы, Кувашлы, Магаш, Малы Юлук, Баракал, Бірмасбаш (Бірмас-Бас), Зілаір (Урман-Зілаір), Азям, Карагала (Катрала), Курачанка (Кураган), Бухарча (Бухарна), Куруіл, Касмарка, Вялікі Ік, Караелга, Салмыш, Каргалка, Сярэдняя Каргалка і інш.[4]
У 2005 годзе ў вярхоўі ракі створана вадасховішча[3].