П’етра Ларанцэці
From Wikipedia, the free encyclopedia
П'етра Ларанцэ́ці (італ.: Pietro Lorenzetti; каля 1280, г. Сіена, Італія — 1348?) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.
Хуткія факты П’етра Ларанцэці, Дата нараджэння ...
П’етра Ларанцэці | |
---|---|
Дата нараджэння | 1280[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1348[1][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу |
Уплыў | Джота дзі Бандонэ[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларанцэці.
Брат Амброджа Ларанцэці. Зазнаў уплывы Дуча ды Буанінсенья, Джота ды Бандоне, Дж. Пізана. Творы вызначаюцца імкненнем да жыццёвай пластычнасці форм, адухоўленасці вобразаў, трагічным пафасам і манументальнасцю выяў. У кампазіцыйнай пабудове выкарыстоўваў архітэктурныя матывы ў лінейнай перспектыве. Сярод твораў: паліпціхі «Мадонна з немаўлём і святымі» ў царкве П'еве ды Санта-Марыя ў Арэца (1320) і «Гісторыя блажэннай Умільты» (пасля 1332), трыпціх з алтарнай карцінай «Нараджэнне Марыі» (1342), фрэскі «Страсці Хрыстовы» ў Ніжняй царкве базілікі Сан-Франчэска ў Асізі (1325-29 і пасля 1340) і інш.