Плазменная лямпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плазменная лямпа — дэкаратыўны прыбор, які складаецца звычайна са шкляной сферы з усталяваным унутры электродам. На электрод падаецца высокае пераменнае напружанне з частатой каля 30 кГц. Унутры сферы знаходзіцца разрэджаны газ (для памяншэння напружання прабою). У якасці напаўнення могуць ужывацца розныя сумесі газаў дзеля надання «маланкам» пэўнага колеру. Тэарэтычна тэрмін службы плазменнай лямпы можа быць даволі працяглым, бо гэта маламоцная асвятляльная прылада, якая не змяшчае ніцяў накальвання і не награецца ў працэсе сваёй працы. Тыповая спажываная магутнасць 5—10 Вт.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плазменная лямпа (значэнні).
Плазменная лямпа — вынаходніцтва Ніколы Тэсла (1894).