Парфенон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парфено́н (стар.-грэч.: Παρθενών, грэч. Παρθενών) — былы храм на Афінскім Акропалі ў Грэцыі, прысвечаны багіне Афіне, якую народ Афінаў лічыў сваёй заступніцай. Будаўніцтва пачалося ў 447 годзе да н.э., калі Афінская Імперыя была на піку сваёй магутнасці, і завяршылася ў 438 годзе да н.э., аднак афармленне будынка працягвалася да 432 года да н.э. Парфенон з’яўляецца самым важным захаваным будынкам Класічнай Грэцыі і, як правіла, лічыцца зенітам Дарычнага ордара. Яго дэкаратыўныя скульптуры лічацца аднымі з самых высокіх кропак грэчаскага мастацтва. Храм разглядаецца як трывалы сімвал Старажытнай Грэцыі, Афінскай дэмакратыі і Заходняй цывілізацыі, а таксама як адзін з найвялікшых культурных помнікаў у свеце.
Храм | |
Парфенон | |
---|---|
стар.-грэч.: Παρθενών, грэч. Παρθενών | |
| |
37°58′17″ пн. ш. 23°43′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Грэцыя |
Горад | Афіны |
Канфесія | Старажытнагрэчаская міфалогія |
Архітэктурны стыль | Дарычны ордар і Перыптар |
Будаўнік | Калікрат |
Архітэктар | Іктын |
Дата заснавання | V стагоддзе да н.э.[1] |
Будаўніцтва | 447 да н.э. — 438 да н.э. |
Вышыня | 13,72 м |
Матэрыял | пентэлійскі мармур[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парфенон замяніў старэйшы храм Афіны, які гісторыкі называюць папярэднікам Парфенона ці Старэйшым Парфенонам і які быў разбураны ў выніку персідскага ўварвання ў 480 годзе да н.э. Святы будынак, прысвечаны багіне-заступніцы горада, на самай справе ў асноўным выкарыстоўваўся ў якасці казны. Нейкі час ён служыў казной Дэласкага саюза, які пазней стаў Афінскай Імперыяй. У канцы 6 стагоддзя Парфенон быў пераўтвораны ў хрысціянскую царкву, прысвечаную Дзеве Марыі. У пачатку 1460-х гадоў, пасля асманскага заваявання, храм быў пераўтвораны ў мячэць. 26 верасня 1687 года асманскі склад боепрыпасаў у будынку быў запалены абстрэлам войскаў Венецыянскай рэспублікі. У выніку выбуху Парфенон і яго скульптуры былі сур’ёзна пашкоджаны. У 1806 годзе Томас Брус, сёмы лорд Элгін, з дазволу Асманскай Імперыі забраў з храма некалькі скульптур. Гэтыя скульптуры, вядомыя зараз як Мармуры Элгіна ці Мармуры Парфенона, былі прададзеныя ў 1816 годзе Брытанскаму музею ў Лондане, дзе яны знаходзяцца па сённяшні дзень. З 1983 года (з ініцыятывы міністра культуры Меліны Меркуры) грэчаскі ўрад вядзе кампанію па вяртанню скульптур у Грэцыю.