Палац дожаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац дожаў (італ.: Palazzo Ducale) у Венецыі — помнік італьянскай гатычнай архітэктуры (XIV - XV стагоддзяў). Верагодным архітэктарам першага варыянту палаца быў Філіпа Календарыя. Асноўнае будаўніцтва было ажыццёўлена ў 1309-1424 гг.
Палац | |
Палац дожаў | |
---|---|
італ.: Palazzo Ducale | |
| |
45°26′01″ пн. ш. 12°20′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | Венецыя |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Філіпа Календарыа |
Дата заснавання | 1340 |
Будаўніцтва | 1309—1424 гады |
Сайт | museiciviciveneziani.it/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэты галоўны будынак Венецыі быў перш за ўсё рэзідэнцыяй Дожаў рэспублікі. У палацы засядалі Вялікі савет і сенат, працаваў Вярхоўны суд і вяршыла свае справы таемная паліцыя. На першым паверсе размяшчаліся таксама канторы юрыстаў, канцылярыя, службы цэнзараў і марское ведамства.
Надбудаваны зверху балкон служыў святочнай трыбунай, з якой дож выходзіў да народа. Госці горада, якія прычальвалі да палаца з боку П'яцэты, аказваліся, такім чынам, каля ног кіраўніка Рэспублікі.
Разам з саборам Святога Марка, бібліятэкай Сан-Марка і іншымі будынкамі ўтварае галоўны архітэктурны ансамбль горада.