Падскарбі надворны літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падскарбі надворны літоўскі, да Люблінскай уніі 1569 года падскарбі дворны літоўскі — дзяржаўны урад у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку быў намеснікам падскарбія земскага і, відаць, адказваў за забеспячэнне асабістых матэрыяльных патрэбаў вялікага князя.
Пасля стварэння сталовых маёнткаў, або эканомій (1588) быў іх фінансавым і эканамічным кіраўніком.
У адрозненне ад вялікага падскарбія не меў месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай, уведзены туды толькі ў 1775 годзе.