Ольстэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́льстэр (англ.: Ulster, ірл.: Cúige Uladh) — адна з чатырох гістарычных правінцый Ірландыі, якая аб’ядноўвае ў наш час дзевяць графстваў на поўначы вострава. Шэсць з гэтых графстваў — Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тырон — уваходзяць у склад Паўночнай Ірландыі, астатнія — Каван, Данегол і Манахан — з’яўляюцца часткай Рэспублікі Ірландыя. Насельніцтва Ольстэра складае парадку 2 млн чалавек. Плошча правінцыі — 24 481 км². Найбуйнейшы горад Ольстэра — Белфаст.
Ольстэр (Ульстэр) | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ulster, Cúige Uladh | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Статус | Гістарычная правінцыя | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Найбуйнейшы горад | Белфаст | ||||
Афіцыйныя мовы |
англійская ірландская |
||||
Насельніцтва |
1,932 млн (3-е месца) | ||||
Плошча |
24 481 км² (2-е месца) |
||||
Часавы пояс | GMT + 0.00 | ||||
Код ISO 3166-2 | IE-U | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўнай мовай з’яўляецца англійская, другой па распаўсюджанасці — ірландская. Каля 10 % насельніцтва Паўночнай Ірландыі маюць пэўныя веды ў ірландскай мове, хоць мову выкладаюць ва ўсіх графствах, якія з’яўляюцца часткай рэспублікі.
Часта Ольстэрам памылкова завуць Паўночную Ірландыю.