Нігерыя
краіна ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нігерыя (англ.: Nigeria [naɪˈdʒɪrɪə]), Федэратыўная Рэспубліка Нігерыя (англ.: Federal Republic of Nigeria) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на захадзе з Бенінам, на поўначы — з Нігерам, на паўночным усходзе — з Чадам, на ўсходзе — з Камерунам. Сталіца — Абуджа. Дзяржаўная мова — англійская. Нігерыя — адзін з заснавальнікаў Афрыканскага саюза, таксама з’яўляецца членам Брытанскай садружнасці нацый і АПЕК.
| |||||
Дэвіз: «Unity and Faith, Peace and Progress" "Адзінства і вера, мір і прагрэс» | |||||
Гімн: «Arise O Compatriots, Nigeria’s Call Obey» | |||||
Дата незалежнасці | 1 кастрычніка 1960 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская, ігба, ёруба, хаўса | ||||
Сталіца | Абуджа | ||||
Найбуйнейшы горад | Лагас, Кано | ||||
Форма кіравання | прэзідэнцкая рэспубліка, федэрацыя | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Бола Цінубу Кашым Шэціма | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 32-я ў свеце 923 768 км² 1,4 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 190 632 261[1] чал. (7-я) 206 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам |
$1118 млрд.[2] | ||||
ІРЧП (2017) | ▼ 0.514 (152-ы) | ||||
Этнахаронім | нігерыец, нігерыйка, нігерыйцы | ||||
Валюта | найра (₦) (NGN) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ng | ||||
Код ISO (Alpha-2) | NG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | NGA | ||||
Код МАК | NGR | ||||
Тэлефонны код | +234 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Па колькасці насельніцтва — каля 190 млн (2017) — Нігерыя з’яўляецца сёмай дзяржавай свету і найбуйнейшай дзяржавай Афрыкі, займаючы толькі 14-е месца на кантыненце па плошчы тэрыторыі.
Нігерыя мае багатыя прыродныя рэсурсы і вялікую колькасць рабочай сілы. У 2005 годзе яна была аднесена да групы «Наступныя 11» — краін у стадыі развіцця краін, што могуць у XXI стагоддзі стаць лакаматывамі сусветнай эканомікі. Пакуль жа гаспадарка краіны базуецца выключна на нафтавай галіне (займае першае месца ў Афрыцы па здабычы нафты). Нягледзячы на тое, што ў 2014 Нігерыя апярэдзіўшы ПАР, стала першай у Афрыцы па памерах ВУП[3], эканамічныя паказчыкі на душу насельніцтва застаюцца вельмі нізкімі.