Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне або Асноўнае камандаванне (араб. الجبهة الشعبية لتحرير فلسطين- القيادة العامة), скарочана НФВП-ГК — невялікая палесцінская нацыяналістычная ваенізаваная арганізацыя, прызнаная тэрарыстычнай ў шэрагу краін. Была заснавана ў кастрычніку 1968 года былым капітанам сірыйскай арміі Ахмедам Джыбрылем з-за рознагалоссяў з «марксістамі» ў кіраўніцтве НФВП. Джыбрыль з’яўляецца генеральным сакратаром НФВП-ГК і ў цяперашні час.
Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне | |
---|---|
араб. الجبهة الشعبية لتحرير فلسطين- القيادة العامة | |
З'яўляецца часткай | ААП (да 1974 года) |
Ідэалогія | Палесцінскі нацыяналізм, Антысіянізм, Арабскі нацыяналізм[1] |
Лідары | Ахмед Джыбрыль |
Штаб-кватэра | Дамаск, Сірыя |
Сфарміравана | 1968 |
Адлучылася ад | Народны фронт вызвалення Палесціны |
Саюзнікі |
Сірыя Іран |
Праціўнікі | Ізраіль |
Удзел у канфліктах | Чорны верасень у Іарданіі, Ізраільска-палесцінскі канфлікт, Другая ліванская вайна[2], Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сайт | PFLP-GC |
У арганізацыі налічваецца некалькі сотняў баевікоў. Яна мае штаб-кватэру ў Дамаску, ячэйкі — у Ліване і Еўропе; карыстаецца падтрымкай Сірыі і Ірана. У арганізацыі маецца ўласнае баявое крыло пад назвай «брыгады Джыхаду Джыбрыля»[3].
НФВП-ГК прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у Канадзе, Еўрапейскім саюзе і ЗША.
Пры стварэнні арганізацыі Джыбрыль абвясціў, што неабходна больш актыўна займацца ўзброенай барацьбой і менш увагі надаваць палітыцы. НФВП-ГК знаходзілася ў апазіцыі Народнаму фронту вызвалення Палестыны Наіфа Хаватмэ і ФАТХ Ясіра Арафата, хоць да 1974года з’яўлялася членам ААП. Джыбрыль называе сваю арганізацыю «піянерамі» ў правядзенні тэрактаў-самагубстваў супраць Ізраіля, першым з якіх ён лічыць напад на Кір’ят-Шмона ў 1974 годзе[4]. Гэтыя акцыі адрозніваліся ад тэрактаў-самагубстваў 90-х і 2000-х гадоў з выкарыстаннем паясоў шахідаў, бо баевікі былі ўзброены агнястрэльнай і халоднай зброяй і забівалі ізраільцян да таго часу, пакуль іх саміх не знішчалі. Пры гэтым баявік ведаў, што ў яго няма шляху адступлення.
НФВП-ГК вельмі адмоўна паставілася да ізраільска-палесцінскіх пагадненняў у Осла.
Тэрарысты выкарыстоўвалі разнастайныя тэхнічныя сродкі: паветраныя шары, мотадэльтапланы і т. п.
Сярод найбольш гучных тэрактаў НФВП-ГК — выбух швейцарскага самалёта ў 1970 годзе, падчас якога загінуў 41 чалавек, бойня ў школьным аўтобусе з Авівім (12 забітых, у тым ліку 9 дзяцей), забойства 19 ізраільскіх грамадзян у Кір’ят-Шмона ў 1974 годзе.
У маі 1985 года баевікі НФВП-ГК захапілі трох ізраільскіх салдат у Ліване, высунуўшы патрабаванні іх абмену на палесцінскіх зняволеных, прадставіўшы спіс больш чым у тысячу чалавек. Патрабаванні былі выкананы: у ліку вызваленых палесцінскіх зняволеных былі такія вядомыя людзі як Джыбрыль Раджуб (у наступным ён стаў кіраўніком службы бяспекі ПНА) і духоўны лідар руху ХАМАС шэйх Ахмед Ясін[4]. У 1987 годзе двое дыверсантаў НФВП-ГК праніклі на тэрыторыю Ізраіля (блізу Кір’ят-Шмона) на дэльтаплане і забілі шасцярых ізраільскіх салдат[5].
З канца 80-х гадоў групоўка не здзяйсняла буйных узброеных акцый супраць Ізраіля і ў значнай ступені была неактыўнай.
У цяперашні час арганізацыя ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі на баку ўрада Башара Асада[6][7]. 26 жніўня 2013 года групоўка заявіла аб гатоўнасці нанесці «зваротны ўдар» ў выпадку знешняй агрэсіі супраць Сірыі[8].