Мічыган
штат ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мічыган (англ.: Michigan) — штат на поўначы ЗША. Кветка-сімвал штата з 1897 года — яблыневы квецень. Мічыган таксама называюць «Штат Расамах» і «Штат у Вялікага Возера». Плошча штата 250,7 тыс. км² (11-е месца ў ЗША), з якіх 41,3 % — водная паверхня. Штат складаецца з 2-х паўвастравоў: Верхняга і Ніжняга, якія злучаныя паміж сабой мастом Макіна, а таксама мноства дробных астравоў. На тэрыторыі штата знаходзіцца больш за 11 тысяч дробных азёр. Мічыган мяжуе з канадскай правінцыяй Антарыа і амерыканскімі штатамі Агая, Індыяна і Вісконсін. Мае водную мяжу са штатамі Ілінойс і Мінесота.
Хуткія факты Мічыган, Краіна ...
Мічыган | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Michigan | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | My Michigan[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 26 студзеня 1837 | ||||
Кіраўнік | Грэтхен Уітмер[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
275 м | ||||
Часавы пояс | EDT[d][3], CDT[d][3], зона Амерыка/Нью-Ёрк[d] і UTC-5 | ||||
Код ISO 3166-2 | US-MI | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мічыган (значэнні).
Сталіца штата — Лансінг. Найбуйнейшыя гарады — Дэтройт, Гранд-Рапідс, Уорэн. Мічыган знаходзіцца ў зоне вільготнага кантынентальнага клімата.